Shaman King

Shaman King, таксама Кароль шаманаў (яп. シャーマンキング Ся:ман Кінгу)манга Хіраюкі Такэй, якая выдавалася з 1998 да 2004 года ў часопісе Weekly Shōnen Jump.

Выдавецтва Shueisha выпусціла мангу ў 32 тамах, у якіх гісторыя заставалася незавершанай, але ў ходзе Jump Fest 2008 было абвешчана аб новым выданні ўсёй серыі. Новая версія Shaman King Kanzen-Ban выйшла ў 27 тамах і ўключала ў сябе дадатковыя главы і завяршэнне сюжэту ўсёй гісторыі. Таксама для новага выдання былі перамаляваны кадры раней выпушчаных глаў у лепшай якасці без змены сюжэту.

Па матывах мангі з 4 ліпеня 2001 года — 25 верасня 2002 года выйшаў анімэ-серыял ад студыі Xebec у супрацоўніцтве з TV Tokyo. 12 чэрвеня 2020 года быў анансаваны перазапуск анімэ-серыяла, які будзе поўнай адаптацыяй арыгінальнага сюжэту мангі. Пачаў выходзіць у эфіры з 1 красавіка 2021 года, плануецца выпусціць 52 серыі.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy